Нясвіжскія загадкі

Пераказы і дыктанты

  Мясцовыя дойліды ператварылі Нясвіжскі замак у дзівосны архітэктурна-паркавы ансамбль. Асабліва ўражвае палац, падобны да казкі, застылай у цэгле і камені. Усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае задумацца пра будучыню Радзімы: і самавітая ўязная брама, нібыта ўрослая ў зямлю, і высокія вежы, што імкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыняешся са сцішаным сэрцам. Даўно на чужыну вывезены старадаўнія рыцарскія даспехі, карціны, летапісы, кнігі, слуцкія паясы. Але ніхто не здолеў вывезці, як незлічонае золата-срэбра, несмяротны дух Чорнай Дамы. Дух каралевы Барбары Радзівіл, атручанай хцівымі зайздроснікамі, якія не ведалі шчасця сапраўднага кахання, і сёння блукае ў палацы. Дзесьці ў падзямельных тайніках ужо амаль два стагоддзі хаваюцца ад людскіх вачэй дванаццаць срэбраных апосталаў. Іх шмат разоў шукалі аматары лёгкай нажывы, кажуць, нават зусім нядаўна. Дарэмна намагаюцца. Апосталы вернуцца самі, калі адчуюць, што на Беларусі іх сапраўды чакаюць.
(138 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий