Няўдалае паляванне

Пераказы

   Людскі паток віраваў каля новай, як казаў бацька, Спаскай царквы. Да яе туліліся драўляныя прыбудовы – манастырскія келлі. Навокал стукалі сякеры цесляроў, а побач, у спецыяльна адведзеным месцы, муляры мясілі вапну, рабілі раствор і рыхтавалі тонкую пляскатую цэглу.
   Ідучы паўз пляцоўку, на якой сохла на сонцы сырая цэгла, Андрэйка ўбачыў вялізнага шэрага ката. Ён схаваўся за кучаю будаўнічага друзу і цікаваў за вераб’ямі, якія скакалі па цэгле, пакідаючы на ёй адбіткі сваіх маленькіх тонкіх лапак. Вось адзін верабейка неасцярожна наблізіўся да ката. Маланкавы скачок – і шэры разбойнік прымусіў усю чародку падняцца ў паветра. Кату не пашанцавала. Толькі на цаглінках побач з маленькімі птушынымі трохкутнічкамі засталіся глыбокія, крыху размазаныя каціныя кіпцюры. Бацька засмяяўся.
   – Вось і кот прыклаў лапы да будоўлі, – сказаў ён. – Высахне цэгла і ляжа ў сцены царквы разам са слядамі няўдалага палявання.
(134 словы)

Паводле С. Тарасава.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий