Па дарозе ў атрад

Пераказы і дыктанты

   Яны ішлі надта марудна. Рыбак адчуваў: неўзабаве пачнецца світанак. Застане ранак іх сярод поля – ужо, відаць, не выкруціцца. Яму ўвесь час карцела ісці шпарчэй, але Сотнікаў марудна перастаўляў ногі, часта спыняўся. Увогуле іх ратавала тая акалічнасць, што снег быў неглыбокі, і Рыбак стараўся ісці па ім. Але іх след надта выразна азначаўся на касагорыне. Убачыўшы яго, Рыбак ажно жахнуўся: вельмі проста было дагнаць іх цяпер, нават уночы.
   І ён з надзеяй пачаў азірацца па баках: недзе ж павінна быць хоць якая-небудзь сцежка. Між тым наўкола ляжала чыстая снегавая разлога, сям-там цьмяна стракацела кустоўе, адзінокія палявыя дрэўцы; у адным месцы невыразна зачарнелася штосьці паўзамеценае ў снезе. Падышоўшы бліжэй, Рыбак згледзеў, што гэта валун. Дарогі ж нідзе не было. Тады ён крута павярнуў угору. Так было цяжэй, але падумалася, што, можа, наверсе, за пагоркам, яны ўбачаць лес. Удасца ім зашыцца ў яго – можа, адарвуцца ад даганятых.
(148 слоў.)

Паводле В. Быкава.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий