Паклон

Пераказы і дыктанты

   Хлопчык катаўся на каньках і нечакана праваліўся пад лёд. Дзеці, якія гулялі побач, закрычалі, забегалі. Ніхто з іх не адважыўся кінуцца на дапамогу.
   На шчасце, берагам ішоў салдат. Пачуўшы крыкі, ён скінуў шынель і шапку і, скокнуўшы ў рэчку, нырнуў. Неўзабаве ён узняў над галавою хлопчыка. Вада была салдату па шыю, і ён пайшоў да берага, крышачы лёд.
   Сабраліся людзі. Прыбегла і маці хлопчыка. Плача ад радасці, дзякуе салдату, дамоў запрашае абсушыцца, а салдат, выліўшы з ботаў ваду, надзеў шынель і шпарка пабег у свой ваенны гарадок. Ніхто не паспеў нават імя ў яго спытаць. I ў твар ніхто не запомніў.
   Назаўтра ў ваенны гарадок прыйшла жанчына. Яна расказала, як салдат выратаваў яе сына, і прасіла паказаць салдата. Аб’явілі па ротах, каб салдат з’явіўся, але ён не прыйшоў. Тады салдат пастроілі.
   Жанчына ўспомніла, што той быў малады, з гвардзейскім значком. Агледзела строй: усе маладыя, ва ўсіх значкі. Не пазнала жанчына таго салдата. Пайшла яна да варот і, павярнуўшыся, нізка пакланілася ўсім салдатам.
(163 слова)

Паводле В. Хомчанкі.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий