Памяць маёй зямлі

Пераказы

   Якая яна, мая зямля? Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукаталі па ёй калясніцы вайны. Але мы ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам. Яна заўсёды мужна і да канца бараніла дом, сваю праўду і веру.
   Памяць маёй зямлі пра гэта і ў старадаўніх гарадзішчах, і ў курганах, пад якімі спяць яе абаронцы, і ў барвовых, быццам ад крыві, мурах замкаў, на палетках, дзе працавіты плуг часам выворвае каменную сякеру, меч або гільзы часоў апошняй вайны, і ў вечных агнях перад помнікамі салдатам.
   I, перш за ўсё, памяць маёй зямлі – гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца. Араць палі, біць студні, расціць сады, плесці з каменю і дрэва карункі дзівосных будынкаў, спяваць песні, складаць вершы.
(125 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий