Памяць

Пераказы і дыктанты

  Памяць – гэта тая жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Яна як падмурак для дома, як глеба для каранёў, як сонца для лісткоў, як нектар для пчол, як вада для рыбы. Калі адняць у чалавека памяць, то ён зробіцца проста жывой істотай.
 Памяць – дар прыроды. Ёю надзелены жывёлы, птушкі. Расказваюць, што адзін мінчанін завёз сваіх паштовых галубоў у Маскву. Праз тры месяцы яны сваім ходам вярнуліся да гаспадара. Нейкім унутраным, закадзіраваным пачуццём памяці знайшлі яны дарогу дамоў.
 Чалавечая памяць асаблівая. Яна дадзена кожнаму разам з нараджэннем. Але яе чалавек мусіць развіваць, трэніраваць. Яна як палетак, які трэба старанна абрабляць, тады будзе багаты ўраджай.
 Па тым, якая памяць у чалавека, можна меркаваць пра яго разумовыя здольнасці, інтэлект, адукаванасць, выхаванасць. А калі ўлічыць, што існуе памяць і зрокавая, і слыхавая, і моўная, і рухальная, і адчувальная, то становіцца зразумелым, што на памяці трымаецца жыццё чалавека.
(145 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий