Пераказ Дыпламатыя

Пераказы

   "Ну ты і дыпламат!" – так можна сказаць пра чалавека, які лоўка, тактоўна, тонка правёў нейкую справу, нешта даказаў, схіліў субяседніка на свой бок. Такім народным дыпламатам можа быць кожны з нас. Для гэтага, як кажуць, трэба мець прыродныя якасці: востры розум, тонкі інтэлект, глыбокую інтуіцыю.
   А вось сапраўдных дыпламатаў рыхтуюць на спецыяльных факультэтах беларускіх універсітэтаў. I з цягам часу дыпламаваныя выпускнікі становяцца службовымі асобамі, якім урад даручае працаваць з замежнымі дзяржавамі.
   Наша суверэнная рэспубліка мае дыпламатычныя адносіны з мноствам дзяржаў свету. Беларускія дыпламаты працуюць у розных і генеральных консульствах, місіях, нават пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
   Рэспубліка Беларусь актыўна асвойвае складаную старажытную навуку – дыпламатыю, якая дапамагае ажыццяўляць знешнюю, міжнародную палітыку нашай дзяржавы. Дыпламатыя спрыяе развіццю эканамічных, культурных, навуковых сувязей, скіравана на тое, каб абараняць інтарэсы сваёй краіны за мяжой. У выніку розных перамоў, кангрэсаў, канферэнцый дыпламатыя выводзіць людзей на шлях паразумення, імкнецца вырашыць усе канфлікты мірным шляхам.
   Усю гэту складаную міжнародную дзейнасць ажыццяўляе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Яго рашэнні праводзяць у жыццё нашы пасольствы ў замежных краінах. Там працуюць паслы, пасланнікі, саветнікі, сакратары, аташэ – так называюцца службовыя пасады дыпламатаў.
   Зброя дыпламатаў усіх рангаў – слова. Ім, мудрым і тактоўным, далікатным і вострым, карыстаюцца яны ў сваёй паўсядзённай працы. Існуе нават спецыяльны дыпламатычны пратакол узаемаадносін і этыкету. Галоўны яго прынцып – паважлівасць да ўсяго, што сімвалізуе і прадстаўляе дзяржаву, яе суверэнітэт, культуру, традыцыі. У Індыі, напрыклад, ёсць звычай надзяваць на ганаровага госця вянок з кветак. У даўнейшыя стагоддзі пасольскія дэлегацыі прыбіралі ў багатае адзенне, яны везлі каштоўныя падарункі як сімвал багацця краіны паслоў. У час руху паслоў ішла страляніна з гармат, іграла ваенная музыка.
   Пра этыкет дыпламатаў напісана багата кніг. У іх падрабязна даводзіцца, якія існуюць дыпламатычныя прыёмы, як павінен апранацца дыпламат, дзе яму сядзець на званым абедзе, як карыстацца лыжкамі, відэльцамі, як сервіраваць стол, калі гаварыць прамову.
   Вось некаторыя з правіл паводзін за сталом. Не спазняйся на званы абед. Не садзіся за стол, пакуль не сядуць дамы ці пакуль гаспадар не запросіць і не пакажа тваё месца. Не бяры хлеб відэльцам і не кусай яго ад цэлага кавалка, хлеб трэба ламаць. Не еш хутка, не стаў локці на стол. Не прасі дабаўку ці другую порцыю. Не перамаўляйся з кім-небудзь праз суседа, не гавары з поўным ротам. Не шапчы, калі хочаш сказаць пра тое, чаго нельга гаварыць услых, пакінь гэта да больш зручнага выпадку.
   У гісторыі сусветнай дыпламатыі вядомы такі кур’ёзны выпадак. Аднойчы ў Лондане праходзіў каралеўскі баль. Французскі пасол спазніўся на яго. Убачыў, што побач з аўстрыйскім паслом сядзіць рускі дыпламат. А там было месца француза. Той пачаў уціскацца паміж імі, што выклікала абурэнне. Гэта прывяло да дуэлі, падчас якой рускі пасол быў паранены.
   Дыпламатычныя адносіны паміж сучаснымі краінамі рэгулююцца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах. Гэтым міжнародным дакументам, што дапамагае вырашаць шматлікія пытанні дыпламатычнай практыкі, карыстаюцца ўсе краіны свету.
(462 словы)

Паводле У. Ліпскага.

Другі варыянт пераказу Дыпламатыя паводле У. Ліпскага

   «Ну ты і дыпламат!» – так можна сказаць пра чалавека, які тактоўна правёў нейкую справу, нешта даказаў, схіліў субяседніка на свой бок. Народным дыпламатам можа быць кожны з нас. Для гэтага, як кажуць, трэба мець востры розум, тонкі інтэлект, глыбокую інтуіцыю.
   А сапраўдных дыпламатаў рыхтуюць на спецыяльных факультэтах універсітэтаў.
   Наша суверэнная рэспубліка мае дыпламатычныя зносіны з мноствам дзяржаў евету. Нашы дыпламаты ёсць у розных генеральных консульствах, місіях, нават пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
   Дыпламаты Рэспублікі Беларусь падпісваюць дзяржаўныя дакументы. Гэта значыць, што Беларусь выконвае патрабаванні гэтых дакументаў. Усю складаную міжнародную справу арганізоўвае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Яго рашэнні праводзяць у жыццё нашы пасольствы ў замежных краінах. Там працуюць паслы, пасланнікі, саветнікі, сакратары, аташэ. Так называюцца службовыя пасады дыпламатаў.
   Бачыце, маладая Беларусь актыўна асвойвае складаную старажытную навуку – дыпламатыю. Яна развівае эканамічныя, культурныя, навуковыя сувязі, абараняе інтарэсы сваёй краіны за мяжой.
(139 слоў)

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий