Пераказ Клён паводле У. Арлова

Пераказы

Карані дрэва ўпершыню пасля зімовага нябыту спачатку насцярожана, а потым усё больш прагна пацягнулі з адталай зямлі яе сокі, і тыя пабеглі вышэй і вышэй, да галін і галінак, да сучка, што з восені ўчэпіста трымаў бурштынавы лісток, які можна будзе скінуць толькі тады, калі пупышкі радасна і ўрачыста пырснуць новай зелянінай.
Салодкая дрыготка прабегла па ўсім яго агромністым целе, і клён прачнуўся. Ён страпянуўся і ўсцешана ўбачыў са сваёй высачыні тое, што сніў усю доўгую завейную зіму: жоўта-блакітную, як ясны восеньскі дзень, хату, сядзібу, усю невялікую, багатую на сады вёску, поплаў з белымі плямамі гусей і няроўны лілавата-зялёны шнур лесу. У гэтым лесе ён, клён, нарадзіўся калісьці. I адтуль прыйшоў летась ласы на садавіну вожык. Прыйшоў ды, зладзіўшы ў ямцы непадалёк кубло, так і застаўся ў садзе зімаваць. Ён – колкі клубочак, маленькую, кволую цеплыню якога клён адчуваў скрозь сон у зімовую халадэчу.
Захмялелы малады вецер, напоены таемнымі напаўзабытымі ляснымі пахамі, лашчыў ягоныя галіны. У небе цурчэў тоненькі струменьчык жаўруковае песні.
(164 слова)

Паводле У. Арлов.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий