Пераказ Крыніца Паводле Я. Сіпакова

Пераказы

Крыніца была рубленая. Да дошкі, прыбітай да апошняга вянца зруба і мокрай ад вады, паналіпалі белыя парашуцікі з цёмна-карычневымі крапінкамі зярнятак. Цяпер самае вялікае рассяленне дзікіх траў. Іх насенне павыспявала і зараз спяшаецца далей адляцець, прызямліцца, зачапіцца за што-небудзь, а потым прарасці.
У крыніцу ўжо нападала пажоўклае лісце. Густа ўслана ім вада. На цёмным фоне яно глядзіцца вельмі хораша. Крыніца нізкая, вада ў ёй недалёка. Даставаць яе лёгка. Абагнуўся цераз зруб, расхінуў лісце, зачэрпнуў вядром, і вось ён той чысты, напоўнены водарам крышталь. Ад яго ў летнюю спёку не адарвацца. Зубы заходзяцца, рукі млеюць трымаць цяжкае вядро, а ты ўсё піў бы і піў.
У крыніцы вельмі смачная вада. Таму ўсе прыходзяць да яе наталіць смагу ў летнюю спёку.
(110 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий