Пераказ Мірскі замак паводле У. Ліпскага

Пераказы і дыктанты

Мірскі замак – помнік, узведзены ўмелымі рукамі беларусаў. Ім валодалі багатыя князі – Ільінічы, Радзівілы, князь Святаполк-Мірскі. За іх грошы будавалі, рамантавалі, аднаўлялі замак.
А стваралі тую казачную забудову ўмелыя рукі мясцовых і прывазных майстроў. Яны рабілі вежы, гарматныя байніцы, пад’ёмныя масты, узводзілі вінтавыя лесвіцы, клалі керамічную падлогу, тынкавалі і бялілі сцены, выштукоўвалі ўзорны арнамент.
Замак у Міры – удзельнік усіх войнаў, якія зведала наша пакутная беларуская зямля. Яго разбуралі, палілі, бралі штурмам рускія, французскія, шведскія, нямецкія войскі. У Другую сусветную вайну фашысты стварылі ў разбураным замку лагер для ваеннапалонных. А пры адступленні спалілі ў замку ўсё, што гарэла.
Маладая Беларусь залячыла раны мінулай вайны. Знайшліся сродкі і для аднаўлення велічнага Мірскага замка. Тут цяпер праходзяць Дні пісьменства, канцэрты вядомых спевакоў, кампазітараў. Старажытныя вежы, сцены, вокны байніц, брукаваная падлога – усё прымушае задумацца і беларускага, і замежнага вандроўніка пра наша агульнае мінулае.
(140 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий