Пераказ Музыка Паводле М. Корзуна

Пераказы

Пасля таго як Чырвоная Армія вызваліла Беларусь ад фашыстаў, у нашым пасёлку адкрылі дзіцячы дом.
Аднойчы выхавальніца Вера Паўлаўна сабрала нас у зале, дзе стаяў стары раяль. Моўчкі, без ахвоты, акружылі мы выхавальніцу і чакалі. Амаль кожны з нас брынкаў ужо не раз на гэтым вялізным чорным інструменце.
І вось пачуліся першыя гукі. У мяне з’явілася такое адчуванне, быццам, глуха пагрымваючы, насоўваецца хмара. Раптам музыка стала мацнець, набіраць сілу, і перад маімі вачыма паўсталі карціны бою.
Мінуў нейкі час, і музыка стала мяняцца: гукі цішэлі. І тут раптам раяль заспяваў тоненька і далікатна. Здавалася, што нарадзіўся праменьчык, а потым як быццам узышло яркае, прамяністае сонца. І ад музыкі, якая цяпер гучала, было так хораша на душы. Дзяўчаткі прытуліліся адна да адной, абняліся і за ўвесь час нават не паварушыліся.
Калі ж музыка сціхла, нам не хацелася нікуды ісці адсюль.
(140 слоў)

Паводле М. Корзуна.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий