Пераказ Навальніцы Паводле І. Мележана

Пераказы

   Ад самага красавіка надвор’е спрыяла людзям. Было багата цяпла, і зямлю паілі спорныя дажджы. І азіміна, і яравое раслі на вачах, і разам з азімінаю, з яравым раслі ў асцярожных, звыклых да ўсяго сэрцах людзей надзеі на лета.
   Ужо блізка да сенакосу пачалі нядобра лезці навальніцы. Зранку неба было чыстае і яснае. І яснасць стаяла доўга ўдзень. Але за полуднем проста ўвачавідкі пачыналі пухнуць белыя, потым сіняватыя хмары. Парыла так, што ўсё навокал млела ў духаце. Пад вечар хмары зацягвалі ўжо ўсё неба. У вячэрняй цемры безупынку кідаліся чырвоныя выбліскі. Яшчэ да таго, як сяло апанаваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі ўдары грому. У навальнічнай цемрадзі бляск маланак быў бела-сіні, прагавіты, грымоты падалі і каціліся так магутна і грозна, што, здавалася, на мокрым лапіку зямлі са стрэхамі і ў балотным абшары ўсё замірала ад страху.
(144 словы)

Паводле І. Мележа.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий