Пераказ Першы снег Паводле X. Лялько

Пераказы

   Базыль любіў некалі той першы снег на родным падворку. На гумнішчы, на хаце, на маладым садку, на блізкім ельніку… Як часта пасля прагла душа яго хоць на міг вярнуць роднае акенца з ружовым водсветам агню ад печы, з імклівым матчыным ценем…
   Бывала, ён раней за ўсіх выбягаў з хаты, прыпыняўся насупраць таго маленькага акенца, і адразу ж пачыналася казка. Святочная, таемная, як усе казкі на свеце, і зусім рэальная, блізкая. Знаёмыя гукі і пахі паступова поўнілі ранак: лёгкі, амаль нячутны шоргат сняжынак і шэры слупок дыму над страхою; ціхі рып хатніх дзвярэй і звон вёдзер каля студні, пах свежага снегу і салодкі водар мурагу з расчыненага гумна. Усё гэта кружыла галаву і працінала п’янкім прадчуваннем шчасця.
   Але вось ужо наступаў дзень, вылазіла з-за хмар бледнае, заспанае сонца, і святочны настрой змяняўся вярэдлівым неспакоем. Дарэмна даставаліся з гарышча самаробныя лыжы, дарэмна выцягваліся з-пад паветкі санкі з іржавымі палазамі. Свята канчалася. Снег асядаў, мяшаўся з гразёю, і ўсё вакол рабілася зноў будзённым і шэрым.
(164 слова)

Паводле X. Лялько.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий