Пераказ Родная зямля паводле М. Капыловіча

Пераказы і дыктанты

Чэрвеньскі цёплы лес рыхтаваўся да ночы. Змаўкалі птушкі, заціхалі набрынялыя паўзмрокам хвоі. Згушчвалася смала, і яе пах змешваўся з вільгаццю.
Скрозь стаяў дрымотны лес. Ён засынаў, загойваючы сваім спакоем маю стомленую ў горадзе душу, ён быў са мною добры, ад яго патыхала маім Палессем і ласкаю, як ад роднай маці.
Цішыня… Яна паступова ахутвала маю душу, адганяла з яе стомлены настрой, які я прывёз сюды з сабою. Ціхая радасць падымалася ў душы, што мяне абступае добры лес, і надыходзіць чэрвеньская ноч, і скрозь тут была мая Радзіма.
Лес раптам парадзеў, і я ўбачыў лясную хату. Адсунуў варотцы, якія дротам былі прыкручаны да слупка, і ступіў у двор. Хоць і змяркалася, але я заўважыў, што пад сценамі леснічоўкі бялелі кветкі сунічніку. Яны, ягады майго дзяцінства, асабліва густа цвілі пад вокнамі. Я нерухома стаяў на адным месцы, баючыся ступіць і патрывожыць іх белыя зорачкі.
I тут раптам між камлёў дрэў працадзілася апошняе праменне заходзячага сонца. Угары загарэліся кроплі расы. Лес успыхнуў казачнымі празрыстымі агеньчыкамі.
Добры вечар, родная зямля!
(168 слоў)

Паводле М. Капыловіча.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений