Пераказ Скрыпачка Паводле В. Прохаравай

Пераказы

Аднойчы жанчына ўзяла на канцэрт у касцёле сваю маленькую дачушку. Для дзяўчынкі ўсё было новым і цікавым. Яна ціхенька сядзела ў крэсле і разглядвала белыя скляпенні касцёла. Раптам дзяўчынка пачула нейкія незнаёмыя гукі. Яна хацела даведацца, хто ці што іх стварае, але перад сабой бачыла толькі спіны людзей. Гукі былі лёгкія, нібыта празрыстыя, як вецер. А то раптам рабіліся цвёрдымі і рашучымі, быццам хтосьці злаваўся. Часам жа гучалі зусім мякка, як воблака.
– Мама, што гэта? – запыталася дзяўчынка.
– Гэта скрыпка, – усміхнулася жанчына.
І тут перад вачамі дзіцяці з’явіўся чалавек, які трымаў на плячы выцягнутую драўляную скарбоначку. Гэта і была скрыпка з чатырма металічнымі струнамі. А ў правай руцэ ён трымаў доўгую палачку з нечым белым, падобным да танюсенькіх нітачак. Гэта быў смык.
Пакуль музыка граў, дзяўчынка ўяўляла розныя карцінкі, якіх ніхто ніколі не бачыў, а ў вачах яе блішчала шчырая дзіцячая радасць.
(142 словы)

Паводле В. Прохаравай.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий