Пераказ Цішыня паводле Я. Брыля

Пераказы

Шызы мох мерна хрумсціць пад тоўстымі падэшвамі, і час ад часу хрусцяць пустыя, натапыраныя сасновыя шышкі. Шум ходзіць паверсе. Унізе і ў ветраны дзень цішыня. У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі. І ядловец не толькі па-кіпарыснаму стройны, але яшчэ і пышны, неяк па-мяшчанску сыты.
Ад ветрыку, што варушыцца нізам, кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя, кланяецца мятліца, пад якой ціха, устойліва жывуць чабор і смолкі. Ад ветру, што ходзіць угары, час ад часу шуміць нават панурая, нібы змрочная лістота векавых дубоў. А вышэй, на блакітным небе, у раскошнай ляноце плывуць, як абскубаныя кавалачкі ваты, невялікія, рэдкія аблачынкі.
Добра ўспомніць, што такое замілаванне ў мяне не прафесійнае, не знешняе. Яно з’явілася з патрэбы, якую я адчуваў, здаецца, ад нараджэння. У немагчымасці перадаць сваё захапленне красой я знаходзіў трывожную, з гаючым сумам асалоду.
(131 слова)

Паводле Я. Брыля.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий