Пераказ Урокі жыцця паводле З. Прыгодзіча

Пераказы

Нядаўна ў нашай школе адбылася сустрэча з журналістамі рэспубліканскіх выданняў. Атрымалася добрая, карысная размова.
Госці не адкрывалі нейкіх невядомых сакрэтаў, не давалі гатовых рэцэптаў, па якіх можна было б ствараць бліскучыя ўзоры публіцыстыкі. Яны гаварылі, здавалася б, простыя рэчы. Як кожны з іх прыходзіў у журналістыку, з якімі сутыкаўся цяжкасцямі. Аднак слухалі мы іх, стаіўшы дыханне.
З аповеду гасцей я зразумеў галоўнае: журналіст – гэта не толькі талент, але і праца. Вялікая, настойлівая праца на працягу ўсяго жыцця. І каб стаць сапраўдным журналістам, трэба выпрацаваць у сабе тры асноўныя якасці: абвостранае пачуццё новага, ненатольную прагу ведаў, арганічнае непрыняцце ўсяго кепскага, амаральнага. Толькі пры спалучэнні ўсіх трох якасцей можна разлічваць на плённую творчую работу.
Зрэшты, сустрэча стала ўрокам для кожнага з нас. Закрануўшы за жывое, яна прымусіла задумацца, ці ўсё мы робім для сваёй будучай прафесіі.
(136 слоў)

Паводле З. Прыгодзіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий