Пераказ Заслаўе Паводле Д. Пятровіча

Пераказы

У кожнага з нас ёсць родны сэрцу куток. Для мяне гэта Заслаўе – горад з сівой старажытнасці.
З вокнаў маёй хаты адкрываецца від на касцёл, які доўгія гады ляжаў у руінах і толькі некалькі гадоў таму быў рэстаўраваны. Калі ад касцёла спусціцца ў былы роў заслаўскага замка, то ўбачыш царкву. Яна, як белы лебедзь, горда ўзвышаецца над Заслаўем і з’яўляецца яго сімвалам.
Каля ўвахода ляжыць вялікі валун, нямы сведка тых трывожных часін, калі замак з усіх бакоў быў акружаны балотамі і пушчамі. Валун памятае, як па драўляных насцілах ішлі нашы продкі – простыя людзі, абутыя ў лапці, апранутыя ў даматканыя світкі. А яшчэ памятае Рагнеду і яе сына Ізяслава, які быў разам з маці сасланы ў гэты дзікі тады куток. Славутая палачанка і яе сын прайшлі праз стагоддзі і засталіся з намі назаўсёды.
(132 словы)

Паводле Д. Пятровіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий