Песня ляснога жаваранка

Пераказы і дыктанты

  Над ускрайкам лесу зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня, і песня разлілася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу. Яна напоўніла сабою ясна-сінія разлогі надзем’я і глыбокую цішыню зямлі, агорнутай затоена-радаснай задуменнасцю. Усё навокал знямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Птушка снавала высока ў небе і раняла мяккія ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону стрэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху яшчэ не раскрытых красак. І ўсе гэтыя тоны вельмі ўдала спляталіся ў песні ляснога жаваранка. Яна даходзіла да самых затоеных глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы.
(107 слоў)

Паводле Я. Коласа.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий