Пімен Панчанка — Аб самым смачным…

Пімен Панчанка

Аб самым смачным
Жаб’ім кракацінні
Буслы клякочуць
I глядзяць: «Дзе гай,
А дзе дрыгва і ціна?»
Буслы стаяць,
Як балерыны на карцінах
У мастака Дэга.

Было так па-над Прыпяццю
Учора…
А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,
Не звіняць у небе жаўрукі…
Божа, не гані мяне ў пячоры,
Божа, не гані у глыб ракі!

Які Дэга?
Тут пахне Хірасімай.
Няма слядоў бусліных
І ласіных:
Над Прыпяццю –
Нябачнай смерці след.
Палескі край,
Як пазмрачнеў твой свет.
 

Крыніца: Панчанка П. Горкі жолуд: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 63 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий