Пімен Панчанка — Асенняя навальніца

Пімен Панчанка

Услала пажоўклае лісце дарогі,
Буслам ужо Афрыка цёплая сніцца.
I раптам прыйшла, прыпазніўшыся трохі,
Да нас навальніца.

Варочае восень цяжкія грымоты,
I паляць маланкі апошні свой порах.
А ліўні прыбавілі людзям работы:
Купаецца бульба у свежых разорах.

Чаму страпянуліся ўсе мы так рэзка,
Нібыта з нас кожны вярнуўся кудысьці…
А хмары ўзрываюцца з гулам і трэскам,
I долу ляціць абгарэлае лісце.

Няўжо пераблытала нешта прырода?
Такая нязвыкласць у гэтым вяртанні,
Нібыта з далёкага нейкага года
Прыслала табе маладосць прывітанне.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий