Пімен Панчанка — Не раз мы пад крывавымі сцягамі…

Пімен Панчанка

Не раз мы пад крывавымі сцягамі
Даверліва на вернасць прысягалі,
Не хітрасць — прысягнуць,
А мудрасць — дасягнуць.
Расійская імперыя,
Савецкі наш саюз,
Калі ж ты скончыш песню
Жабрацкую сваю?

Мы хвалямі затоплены
Хлусні, маны, ілжы.
Калі па-чалавечаму
Пачнём усе мы жыць?

Злаба і раздражненне,
Разбойніцкі разгул…
I спее ў нашых сэрцах
Расплаты гнеўны гул.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий