Пінск

Пераказы і дыктанты

  Ёсць на карце нашай Радзімы нямала такіх гарадоў, непаўторны каларыт якіх увабраў у сябе і таямнічую экзотыку даўніны, і мяцежны подых бітваў, і галавакружны поступ пераўтварэнняў. Да іх з поўнай падставай можна аднесці Пінск – адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў.
 З крутой завіліны каля сяла Высокага, дзе Піна падаецца ў бок зарэчных балот, вельмі добра відаць паўднёвая частка Пінска. Велізарны белы манастыр, збудаваны езуітамі ў шаснаццатым веку, і манастырскі будынак, дзе даўней жылі манахі, а цяпер змяшчаецца духоўнае вучылішча, узнімаюцца над роўняддзю балот.
 Зацятаю грознасцю і панураю суровасцю вее ад гэтых старасвецкіх муроў, а манастыр мае выгляд непадкупнага вартаўніка аджытых рэлігійных традыцый старасветчыны. Як непарушная скала над морам, стаіць над балотамі гэты маўклівы волат, аглядаючы неабсяжныя разлогі на далёкія дзесяткі вёрст.
 У ясныя вясеннія або летнія раніцы ці вечары, калі паветра, напоенае вільгаццю, бывае асабліва чыстым і празрыстым, манастыр выступае яшчэ больш пуката і выразна ў сваіх магутных абрысах. Яго парталы паважна разгортваюцца на фоне ружова-яснага неба, і нельга не заглядзецца на яго.
(165 слоў)

Паводле У. Малішэўскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий