Постаці далёкай мінуўшчыны

Пераказы і дыктанты

  З пажаўцелых старонак летапісаў паўстаюць перад намі велічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакінулі значны след у гісторыі і культуры. Сваімі справамі ўслаўлялі яны наш родны край. Гэта былі дзяржаўныя і культурныя дзеячы Беларусі: Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая і шмат іншых выдатных асоб. Аб іхнім жыцці і справах на карысць Бацькаўшчыне мы даведваемся са старонак летапісаў.
 У сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя ў Полацку княжыў Усяслаў Чарадзей. Менавіта пры ім беларуская дзяржава зазнала найвышэйшы росквіт і ўздым.
 Гордай пераемніцай добрых спраў і ўчынкаў сваіх папярэднікаў была ўнучка Усяслава Чарадзея, славутая асветніца Ефрасіння Полацкая. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а ювелір Лазар Богша зрабіў славуты крыж – шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва.
 Можна прыгадаць сотні і тысячы імёнаў тых, хто зберагаў і ўзбагачаў нашу спадчыну. Мы павінны помніць пра гэтыя славутыя імёны, бо яны наша сучаснасць і будучыня.
(144 словы)

Паводле В. Старычонка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий