Празрыстая пара восені

Пераказы і дыктанты

  Стаяла сцішаная празрыстая пара восені. Яшчэ стракаталі конікі, там-сям быў чуцен пах завялых траў. Крыху пазней рэдкія клёны ды бярозкі, якія сіратліва адваявалі ў соснаў і сабе месца пад сонцам побач з імі, нібы згаварыўшыся, забяруць усю ўвагу чалавека на сябе. Зеляніна хвояў ды соснаў не зможа супернічаць з кідкім жоўта-бураковым, цёмна-малінавым і ярка-пунсовым лісцем клёнаў, бярозак, асін.
 Нёман супакойваўся, як бы набіраўся сілы, каб супрацьстаяць вятрам, якія набягалі сюды з лагчыны ў канцы лістапада. Рыба дагульвала на волі, яшчэ не шукаючы глыбокіх ям, каб забіцца ў іх на зіму. Нос лодкі рэзаў ваду ціха, плаўна. Вада яшчэ не скоўвала рукі холадам, а толькі прыемна абдавала лёгкім халадком.
 У цёплы, яшчэ сонечны дзень людзі выходзілі на бераг паглядзець на ваду, пагрэцца, з’есці яблык ці грушу, якія бралі з сабою. Як бы сама прырода і бацька Нёман вызвалялі людзей ад нядобрых дум, зайздрасці і далучалі іх да спакою і любові.
(154 слова)

Паводле Г. Марчука.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий