Пятрусь Броўка — Ах, што гэта за дзяўчына

Пятрусь Броўка

Можа, знаеце Мальвіну,
Што так хораша пяе?
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Устаю я ранкам сінім,
Ды раней яна ўстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

На рабоце ўсіх пакіне,
Хто ні гнаўся — адстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Прыйдзе з працы да хаціны,
Хлопцы ўюцца ля яе…
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий