Пятрусь Броўка — Бондар

Пятрусь Броўка

Наш бондар. Ён горды работай сваёю –
Кляніну абрэжа, прасушыць гадамі
I клёпак напіліць на пэўны узор…
А потым, прыгнаўшы адну да другое,
Іх зложыць дакладна, звядзе абцугамі
I добра заправіць ў глыбокі зазор.

А потым бугры і сучкі ён зразае,
Каб хібы дарэшты з-пад рук яго зніклі,
Каб вочы не ўбачылі іх нічые.
І вось ужо дрэва нібы ажывае,
Надзелена формай, багатай на выгляд,
Яно з ім гамоніць і быццам пяе.
Так з намі часінаю творчай бывае –
Працуеш над рэччу, над складам,

шліфоўкай.

Шчаслівы, калі ён прысуджана жыць:
Прыкінеш на сонца – гарыць, залатая,
На дно яе глянеш, пабачыш – глыбока,
Ударыш рукою – што звон, зазвініць!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий