Пятрусь Броўка — Калі надыдзе час спачыну…

Пятрусь Броўка

Калі надыдзе час спачыну,
Адна ёсць просьба да зямлі:
Накрый мяне крылом арліным,
Крыло галубкі пасцялі.

Абодвум з дзён маленства босых
Зайздросціў я, як ні кажы, –
Глядзеў услед арлу ў нябёсах
Ды галубінай быў душы.

А ўсё ж калісьці, у нейкім ранні,
З праменнем першым па расе
Не клёкат грозны – вуркаванне
Няхай мне вецер прынясе.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий