Пятрусь Броўка — Музыка

Пятрусь Броўка

Ці чулі вы, як рана-рана,
Калі раса па ўсёй зямлі,
Ўзлёт музыкі неспадзянай:
Ну, як сапраўдныя арганы,
Так граюць гай, сады, палі…

Ах, як нам блізка і знаёма
З гадоў дзіцячых, маладых –
Вясновых рэчак дзіўны гоман,
Дажджоў цымбалы, бубны грому,
Жалейкі птушак паміж іх.

А чулі вы, як восень просіць
Нас на канцэрт па сто ладоў,
А можа, чуць вам давялося,
Як грае ноч на скрыпках сосен
Смычкамі восеньскіх вятроў?

I мне, прызнацца, з кожным годам
Зямлі гучанне ўсё мілей,
I ўдзень, і ўноч, ажно да ўсходу
Я пазнаваю, як прырода
Вучыла музыцы людзей.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий