Пятрусь Броўка — Песня хлебу

Пятрусь Броўка

Радуюць сэрца
Збожжа і травы.
Дзень мой праменны,
Дзень мой ласкавы.

Водар хваёвы,
Сіняе неба.
Кожнае ранне
Рады я хлебу.

Рады я ўсходам
Веснімі днямі
I як гамоніць
Ён каласамі.

Рады – увосень
Спорыцца дбайна –
Медным ручайкам,
Што з-пад камбайна.

Большай не маю
Сёння патрэбы –
Кожнае ранне
Рады я хлебу.
 
Хлеб праз вітрыны
Кожнага кліча,
Сам на паліцы
Сеўшы як быццам.

Ах, як прывабна
Ён выглядае…
Я перад хлебам
Шапку здымаю.

Як нагляжуся,
Дык прыгадаю
Поле без краю
Кожнага краю;

Тых, хто на полі
З лецейка ў лета…
Дзякуй ім, родным,
Дзякуй за гэта!

З імі не ведаць
Гора-загубы,
Жыць мне цікава,
Жыць мне і люба!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий