Пятрусь Броўка — Сталасць – не старасць

Пятрусь Броўка

Кажуць, ты сталы таварыш.
Такі надышоў гадок.
А сталасць – гэта не старасць,
Сталасць – калі па жылах
Бунтуе творчы сок.

Сталасць – у справе трываласць,
Усё – падуладна вачам.
Сталасць для рук – дасканаласць,
Сталасць – калі ты можаш
Зрабіць, што належыць, сам.

Сталасць клапоціцца дбала
I не баіцца нягод,
Сталасць – прыцэл удалы,
Сталасць не знае хістанняў,
Сталасць – увысь палёт!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений