Пятрусь Макаль — Роднае слова

Пятрусь Макаль

Калі я засмягну ад спёкі,
дазволь мне табе пакланіцца,
крыніца, –
роднае слова…
Калі заблуджуся ў дарозе,
не моўкні ў бацькоў на парозе,
цябе я здалёку пачую,
матчына слова.
Калі анямею раптоўна –
дык не навекі! –
голас мне вернуць не лекі,
а крэўнае слова.
Хай нават аглушыць бітва,
адновіць мой слых не малітва,
а бацькава слова.
Калі растваруся ў натоўпе,
дзе твару твар не знаходзіць,
аблічча маё адродзіць
айчыннае слова.
Лёсу майго кірунак,
долі маёй выснова,
як паратунак, –
матчына слова,
бацькава слова,
роднае вечнае слова!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий