Радасць жыцця

Пераказы і дыктанты

  Златаіскрыя вобразы, як усмешка вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі промнямі радасці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, магутныя, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На камлях гэтых дубоў пакінула свой адбітак несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла пахучы луг, роўныя ўзгоркі ў мутна-сіняй далі, старую хвою з буславым гняздом. Бліскучым здаваўся дзень пасля грозных хмар, што шырокай сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў. Не! Іх не зловіш, не замацуеш словамі, але імі жыве твая душа!
 Лабановіч адчуваў нейкую радасць. Яму было лёгка і прыемна. Ён чуў, як моцна звязаны з жыццём. Яму па душы было гэта адзіноцтва, гэты лес і дарога, па якой ён цяпер ішоў. Вакол было ціха і глуха. Лабановіч сеў на роўна спілаваны пень, сядзеў і штосьці думаў.
(134 словы)

Паводле Я. Коласа.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий