Раіса Баравікова — Рамонкавы бераг

Раіса Баравікова

I сумна мне… Ў апошнія часы
Гарэза-Муза мною не абрана!
З трывогай адчуваю – на басы
Мяняю сваё тонкае сапрана.

А сэрца абяцала мне спяваць,
I мроі так вярэдзілі дачасна!..
Чужыя песні квеценню шумяць,
Чужая Ліра апязае шчасце!

Як неўпрыкметку сталасць абняла,
Не з вершам – з прозай сталі

пабрацімы!

У сэрцы песня выспела адна –
Рамонкавы бераг Радзімы!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий