Старэюць людзі, дрэвы і кусты,
прыроды рух, — ён і суддзя, і сведка,
ужо да зор пракладзены масты,
а ў вечнасці не быў ніхто ў адведках…
Па ніцях нерваў мой сыходзіць час
пад дахам, дзе заўжды ў адным парадку
з зімы ды ў лета вечны Валапас
пераганяе зоркавыя статкі.
I ўсе законы — і быцця, і з’яў,
як не праломіць векавая прызма, —
жыццё ў абсягах вечных толькі прысмак,
а што ёсць смак, —
ніхто мне не сказаў