Раіса Баравікова — Усё забыць – імгненна і адразу…

Раіса Баравікова

Усё забыць – імгненна і адразу.
– Дзень добры, асцярожна…

Там газон, –

і высмеяць заблытаную фразу,
падняць на смех не модны парасон.
Адвесці вочы ў гаманкім партэры,
між іншым, пры размове пазяхнуць,
прайсці –

  на ўздых –

ад Вашае кватэры,

але на вокны так і не зірнуць…
 
Калі ж гарачым шалам успаміну
абдасць шыпшыны трапятлівай пах,
не важным стане, хто каго пакінуў,
з гаркотай ці з надзеяй на губах.
Дазвольце мне вярнуцца з лістападу,
з завеі ці з дажджу ў будзённы час,
каб доўг аддаць у глыбіню пагляду, –-
замоўчанае:
«Я КАХАЮ ВАС…»

Крыніца: Баравікова Р. Каханне: Кніга лірыкі / Маст. В. Тарасаў. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 174 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий