Рака Бяроза

Пераказы

   Яна для мяне адзіная. Не спяшайцеся абвяргаць мяне, выстаўляючы свае высновы. Хлопец пакахаў дзяўчыну, далёка не самую прыгожую на свеце. Але яна для яго адзіная. Каханне такое, нічога не зробіш. Бачыў я Волгу, Енісей, Об. Здзіўляўся і захапляўся іх веліччу і прыгажосцю. Але яны былі толькі здзіўленнем і захапленнем і не зрабіліся часткаю душы маёй.
   Бяроза ў мяне адна, як адна вёска, дзе я нарадзіўся, як адна маці, якая дала мне жыццё. На Бярозе я ўпершыню ўбачыў сапраўдны мост, які злучаў два берагі, трымаючыся на высокіх нагах-апорах. I па Бярозе на маленькім параходзе я ўпершыню ехаў у горад, каб атрымаць вышэйшую адукацыю.
   Першая лодка, першы плёскат рыбіны, першыя заходы і ўсходы сонца над шырокім лугам, залітым густой сінню разнатраўя, першы крыгаход і першы разліў вады ад краю да краю – гэта ты, Бяроза.
   Мы падняліся ўгору па ёй кіламетраў на сем, прычалілі да пакатага берага. Мы нічога з сабой не бралі. Ні вудаў, ні іншых прылад, якімі ловяць рыбу. Мы ехалі адпачыць на ўлонні прыроды, пабавіць час.
(169 слоў)

Паводле М. Ермаловіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий