Рамонак

Пераказы і дыктанты

  Гэту сціплую кветку можна ўбачыць, дзе хочаш, таму што рамонкі такія будзённыя. Празаікі і паэты ў сваіх творах звычайна аддаюць ім менш увагі ў параўнанні з ружай або летуценнай валошкай – гэтым сапраўдным сімвалам паэзіі.
 Аднойчы ўлетку я вяртаўся дамоў палямі. Усё вакол стракацела ад кветак. Рамонкаў, аднак, было няшмат, затое якія яны былі! Якая снежна-цнатлівая белізна пялёсткаў! Якая жаўцізна аксамітнай пупышкі ўсярэдзіне! Балюча было пазіраць на іх. Нібы гэта не кветкі былі, а люстэркі, якія адбіваюць сонца.
 Я хацеў сарваць адну і не змог. Тут кветка была на сваім месцы, у сваёй стыхіі, сярод сваіх уладанняў, усё наваколле было яе радзімай. А што больш страшнае за тое, калі цябе адарвуць ад радзімы?..
 Сапраўднае вялікае сонца ўсё свяціла, неба над галавой усё сінела, а рамонкі ўсё бялелі. І спружыніла зямля пад нагамі, зямля, на якой было так здорава і так хацелася жыць…
(141 слова)

Паводле А. Федарэнкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий