Расліны-лекары

Пераказы і дыктанты

  Напэўна, рэдка сустрэнеш чалавека, які б хоць раз у жыцці не параніў да крыві руку або нагу. Вясковыя жыхары добра ведаюць: калі рана невялікая, можна абысціся і без бінту. Трэба выкарыстаць расліну, якая называецца крываўнік. Пра здольнасць гэтай расліны спыняць кроў пры парэзах ведалі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Сок крываўніку здаўна выкарыстоўвалі пры лячэнні незагойных ран.
 Кожны бачыў расліну, якая называецца падбел. Кветкі яе, напэўна, не самыя прыгожыя, але яны заўсёды радуюць вока, бо з’яўляюцца ў самым пачатку вясны, як толькі сыходзіць снег. Яшчэ старажытнагрэчаскі ўрач Гіпакрат выкарыстоўваў карані гэтай расліны пры захворванні лёгкіх.
 Адной з самых старажытных лекавых раслін з’яўляецца валяр’ян. Звесткі пра яго лекавыя здольнасці можна знайсці ў літаратуры, якая пісалася яшчэ ў першым стагоддзі нашай эры. Корань – самая карысная частка валяр’яну. Ён дапамагае лячыць нервовыя захворванні.
(130 слоў)

Паводле А. Бадака.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий