Родныя краявіды

Пераказы

   Незвычайнай, нейкай новай з выгляду здавалася зараз яму Беларусь.
   Магутныя рэкі з мноствам прытокаў – гэта своеасаблівыя галінкі, атуліўшыя аблюбаваную імі зямлю. Галінка Прыпяці і Бярэзіны, Дняпра і Сожа… Дзвіна ўвагнулася кронай, жадаючы не абмінуць, аздобіць паболей паўночную частку краю. Нядрэнна прыдумана ўсё гэта нейкім нябачным творцам. Проста і адначасова шчодра, з пяшчотай зроблена.
   Паклапаціліся зямныя майстры-дэкаратары і пра тое, каб не было сумнай аднастайнасці ў краявідах. Чаму серабрыцца павінны толькі галінкі-рэчышчы? А хіба шматлікія ўпадзіны, сведкі грукату вулканаў ці скрыгату ледавікоў, не варты таго, каб блішчаць рознафігурнымі пацеркамі? Варты! І вось тысячы азёраў, як крыштальныя расінкі, абтрэсеныя з галінак, парассыпаліся тут і там. Сціплыя, задуменныя, яны лагодна зіхацяць пад сонцам.
   Хвалістымі плямамі выступаюць курганы і пагоркі, шмат дзе ўтвараючы суцэльныя ўзвышшы.
(127 слоў)

 Паводле П. Ткачова.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий