Рукою дзівоснага мастака

Пераказы і дыктанты

  Шуміць бярозавы лес. Шамаціць пад нагамі лісце. Дзіўным веерам насыпала залатовак на зеленаватую траву бяроза. Ад белізны ствалоў і золата крон на ўсё поле льецца казачнае святло.
 Дубы насцілаюць пад сабой цёмна-карычневую мяккую пасцель, лісце іх не ляціць далёка, а падае тут жа вертыкальна. У гэтую пасцель мякка кладуцца жалуды.
 Зоркай іншага Сусвету бліснуў кляновы ліст, які нечакана з’явіўся на дарозе. Адкуль ён зляцеў? Гляджу, а побач з волатамі-дубамі стаіць малады клянок. Улетку, напэўна, і не ўбачыў бы яго. А цяпер колькі красы ён рассыпаў навокал! На зямлі раскінуўся найпрыгажэйшы дыван, вытканы рукою дзівоснага мастака. Я не мог прайсці па ім у запыленых ботах, адступіў асцярожна і пайшоў бокам.
 Усю дарогу праз лес мяне суправаджала нябачная птушачка тоненькім жалобным плачам. Па чым яна плакала? Што страціла? Хто яе пакрыўдзіў?
 Далей зелянее луг, цячэ чыстая рачулка. Прыгожа!
 Раптам перада мной з’явілася вёсачка. Я падумаў пра таго, хто першы тут пасяліўся. Напэўна, ён меў паэтычную натуру і вельмі любіў родную зямлю, прыроду.
(163 слова)

Паводле I. Шамякіна.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий