Рыгор Барадулін — Чарот у кольцах ледзяных…

Рыгор Барадулін

Чарот у кольцах ледзяных
Шапоча пра вясновы вечар…
Замоўкне свіст віхураў злых,
Туман атуліць зябка плечы…
 
Аеру корань у віры,
Як вуж бліскучы, паласаты.
Тут недзе над карчом старым
Заснуў спакойна сом вусаты.
 
Снег прыбярэжны на вадзе
Бялее чарадой хмурынак.
Адна рачулка анідзе
Не спыніцца ні на хвіліну,
 
Імчыць да возера хутчэй,
Глытае жорсткі снег завеяў –
Ёй трэба возера яшчэ
I абудзіць і абнадзеіць:
 
Пара ўжо лёд, як ганьбу, змыць!
Ці ж возера не мае сілы,
Што так пакорна для зімы
Абрус свой белы раскаціла?!

1958

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий