Рыгор Барадулін — Мая бацькаўшчына

Рыгор Барадулін

З суседзямі падзелішся скарынкаю.
Адно не ўмееш з торбаю прасіць.
Як ластаўка,

з падстрэшша рук Скарынавых

Тваё крыляла слова па Русі…
 
Ты бласлаўляла даланёй кляноваю
Сваіх сыноў.
Слязамі дабяла
Бяліла лён на світку Каліноўскаму
I ў сны Ўрублеўскага ты Нёманам плыла…
 
Зеленакосымі, тугімі сеткамі
Злавіла Свіцязь юнакоў спакой.
Хоць ён пабраўся з песняю суседскаю,
Але вяснянкі не забыў тваёй…
 
Люблю цябе

у веснавых праталінах,

У белай хустцы маладых снягоў.
Як на грыбы,

багата ты на таленты –

Пільней глядзі і нерушы знаходзь.
 
Радзі, зямля, ты –

шчодрая і сціплая.

Каб толькі маразоў не знала рунь!
Імя тваё нашчадкам з нетраў выплыве –
Сівых стагоддзяў рэха:

– Бе-ла-русь!..

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений