Рыгор Ігнаценка — Сон у лесе

Рыгор Ігнаценка

  Ціха ноччу ў заснежаным лесе. Не відаць ні звяроў, ні птушак. Дзе ж яны начуюць зімой?
 Вось на густой елцы чарнее вялікі шар, а з яго струменьчыкам выбіваецца пара. У цёплымі мяккім гняздзе спіць вавёрка. Яна вельмі любіць цяпло і старанна рыхтуе на зіму сваю спальню.
 А побач, не зважаючы на люты мароз, спяць на галінках маленькія птушачкі каралькі. Яны любяць свежае паветра.
 У дуплах старых дрэў начуюць дзятлы і сініцы. У вялікіх гнёздах, засланых пухам і поўсцю, спяць чорныя крумкачы. Зверху падае снег, а ў іх гняздзе цёпла і ўтульна.
 Звечара цецерукі і курапаткі ў пульхным снезе робяць свае глыбокія норкі, зашываюцца ў іх і спакойна спяць, як у пуховых падушках.
 Але не ўсе звяры спяць ноччу. Заяц адпачывае днём, а як змеркнецца, ён асцярожна бегае па лесе і па полі, шукае, чым бы пажывіцца. Не спяць ноччу казулі, ласі, дзікі. І воўк у змроку выходзіць на паляванне.
 Чуйна спяць у сваіх гнёздах і дуплах звяры і птушкі: пачуецца стрэл ці трэсне галіна – яны адразу прачынаюцца і шукаюць больш надзейнае месца.
 А калі ціха, спакойна – спіць зімовы лес.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий