Рыгор Крушына — Адвячоркам

Рыгор Крушына

Горад смуткам цісне мае плечы,
Плача вечар. Горкі вецер свішча.
Адвячоркам чую голас нейчы
Між руінаў там, дзе папялішча.

Гэта ціхі лямант беднай маці
Па сынох, што гінуць дзесьці ў свеце,
Па разбуранай вайною хаце,
Па святыні, кінутай у смецце.

На дзядзінцы — чортава ігрышча.
А з выгнанцам ходзіць цень галечы.
Плача вечар. Горкі вецер свішча.
Горад смуткам цісне мае плечы.

1955

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий