Рыгор Крушына — Вілянэль

Рыгор Крушына

Цёплы спеў віяланчэлі,
Струнаў ціхі перазвон…
Ласкі-пешчы загучэлі.
 
Вобраз твой – у акварэлі.
Перадаў мне патэфон
Цёплы спеў віяланчэлі.
 
Гукі ў стройнасці мякчэлі,
Віўся з альтам барытон –
Ласкі-пешчы загучэлі.
 
Мае вочы заблішчэлі,
Як пачуў я дзіўны звон,
Цёплы спеў віяланчэлі.
 
А ў душы маёй ярчэлі
I валошка, і рамон.
Ласкі-пешчы загучэлі.
 
Можа ў гэтай віланэлі
Звяжа нас з табою кон –
Цёплы спеў віяланчэлі…
 
Ласкі-пешчы загучэлі.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений