Шэры драпежнік

Пераказы і дыктанты

  У адрозненне ад іншых лясных жыхароў ваўкі жывуць зграямі. Старога ваўка называюць мацёрым. Часам ён узначальвае зграю, якая ідзе па следзе дзіка ці лася. Воўк нападае на фізічна слабых, хворых жывёлін, таму невыпадкова яго лічаць санітарам лесу. Дарослы воўк вельмі падобны да аўчаркі, толькі больш цяжкі. Шыя ў яго мускулістая, быццам налітая свінцом.
 Зараз у краінах Еўропы амаль знікла папуляцыя ваўкоў. Людзі вялі сапраўдную вайну супраць шэрых драпежнікаў. Тлумачылі гэта тым, што ваўкі наносяць шкоду жывёльнаму свету і гаспадаркам. Аказалася, што такое меркаванне даволі супярэчлівае. Цяпер у многіх краінах робяць усё, каб вярнуць ваўкоў у месцы іх былога натуральнага пражывання.
 Сёння ў Беларусі аматары экалагічнага турызму едуць у Бярэзінскі запаведнік, каб пачуць на досвітку воўчы спеў. Зразумела, што спяваць ваўкі не ўмеюць: яны проста завываюць. Так што непадрыхтаванаму слухачу гэты воўчы спеў можа падацца жудасным у сваёй адзіноце.
(140 слоў)

Паводле С. Гук.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий