Сіла мастацтва

Пераказы

   Мастацтва – гэта перш за ўсё пачуццё, а затым ужо думка. Думка і пачуццё знаходзяцца паміж сабой у такой залежнасці, як плод і кветка. Як бы ні цанілі плод, усё ж такі першай з’яўляецца кветка. Мастацтва павінна ўваходзіць у душу чалавека праз пачуццё і такім шляхам будзіць яго думку, жывіць яго розум.
   Каторы ўжо раз гляджу камедыю «Паўлінка» Янкі Купалы і не магу ўспрымаць яе без хвалявання, без адчування нейкай асаблівай радасці, сонечнага святла. Колькі ж у гэтым спектаклі роднага! І як хораша, з якой любоўю паказана тут душа беларуса з яго прыроднай дасціпнасцю і багатым гумарам, з яго шчырай весялосцю і цягавітай працавітасцю.
   Дзякуй жа табе, неўміручы Купала, за гэту высокую, святую радасць! Дзякуй табе, любы народ, за тое, што кожны раз, калі я прыпадаю розумам і сэрцам да тваіх светлых крыніц, я быццам дужэю целам, ачышчаюся, абнаўляюся душой.
(141 слова)

Паводле З. Прыгодзіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий