Сімвал магутнасці

Пераказы і дыктанты

  У пачатку чатырнаццатага стагоддзя на нашых землях набірала моцы Вялікае Княства Літоўскае. Для аховы гэтай дзяржавы патрэбны былі надзейныя абарончыя збудаванні.
 Сярод старадаўніх магутных абаронцаў беларускай зямлі адным з першых лічыўся Крэўскі замак. Сёння ад яго засталіся толькі руіны. Але без гэтага замка нельга ўявіць летапіс Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Крэўскі замак стаў сімвалам магутнасці, дзяржаўнай моцы велікакняжацкіх уладароў. У ім станавілася на крыло наша гісторыя.
 Калі б старадаўнія муры раптам набылі здольнасць гаварыць, колькі неверагоднага, непаўторна цікавага даведаліся б мы сёння. За сваё амаль сямісотгадовае жыццё Крэўскі замак зведаў славу і няслаўе, разбурэнне і аднаўленне, багацце і заняпад, візіты знатных гасцей і дзяржаўных асоб. Да добрых людзей ён праяўляў шчырую гасціннасць, а для ворагаў станавіўся непрыступнай крэпасцю.
 Крэўскі замак разам з іншымі замкамі складаў своеасаблівую лінію магутных крапасных умацаванняў. Усе яны мелі агульнадзяржаўнае значэнне, з’яўляліся надзейнымі перашкодамі на шляху крыжакоў.
(145 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий