Сінія жылкі на карце

Пераказы і дыктанты

  Наша з вамі зямля, можна сказаць, сочыцца вадою. Крыніцы, азёрцы, балоты, ручаі, рачулкі, магутныя рэкі і азёры. Мая асабістая карта рэк уся пранізана сінімі жылкамі, мабыць, гусцей, чым плоць чалавека капілярамі. Такіх рэк на карце Беларусі дзве тысячы дзевяцьсот.
 Першымі адчуваюць подых вясны Прыпяць і Нёман. Пасля – Дняпро, а толькі потым – Дзвіна з прытокамі. Гарматны грукат ляціць тады над ракою. Ільды спачатку пасоўваюцца, пасля ідуць трэшчынай, ламаюцца. Крыгі грувасцяцца адна на адну; вокамгненна ўзнікаюць і так жа хутка бурацца ледзяныя зaмкі, вежы, валы. Ледзяныя гмахі рвуць берагі, калоцяць іх. Рацэ досыць ледзянога прыгону. Яна хоча дыхаць, вольна каціць свае воды, без перашкод адбіваць у сабе сіняе неба і сліпуча белыя веснія аблокі.
 У асноўным на пачатку красавіка рэкі ўжо чыстыя.
(124 словы)

Паводле У. Караткевіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий